Беларуская Служба

ЗША накладаюць санкцыі на замежныя банкі, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны

22.12.2023 17:23
Ідзецца пра другасныя санкцыі ў дачыненні да фінансавых устаноў, якія падтрымліваюць расійскую абаронную прамысловасць.
Каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі распавядае журналістам аб намаганнях ЗША падтрымліваць УкраінуEPA/JIM LO SCALZO / POOL Dostawca: PAP/EPA

ЗША ўвядуць санкцыі супраць замежных банкаў, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны. Адміністрацыя Белага дома заяўляе, што ў адпаведнасці з указам, які сёння падпісаў прэзідэнт Джо Байдэн, Злучаныя Штаты будуць упаўнаважаныя ўводзіць так званыя другасныя санкцыі ў дачыненні да фінансавых устаноў, якія падтрымліваюць расійскую абаронную прамысловасць.

«Амаль кожны банк у свеце, калі яму будзе пастаўлены выбар паміж тым, каб працягваць прадаваць сціплыя аб'ёмы тавараў расійскаму ваенна-прамысловаму комплексу або звязвацца з амерыканскай фінансавай сістэмай, абярэ апошняе, улічваючы, што наша эканоміка значна большая, а наша валюта выкарыстоўваецца ва ўсім свеце», - сказаў журналістам адзін з чыноўнік Дзярждэпартаменту.

Злучаныя Штаты ўсё часцей выкарыстоўваюць другасныя санкцыі, нягледзячы на ​​асцярогі некаторых палітыкаў і экспертаў, што гэта заахвоціць іншыя краіны адмовіцца ад долара. Гэта звязана з тым, што расіянам удалося змякчыць наступствы існуючых санкцый, вядучы гандаль праз трэція краіны, асабліва краіны Цэнтральнай Азіі.

ПР/юл